У нацыйным парку Кругера ў ПАР (Паўднёвая Афрыка) на вадапоі ў групе сланоў заўважылі маленькае сланяня з ружовай скурай

18-Сакавiка-2024

Меркавана малому было каля года з роду і ён гуляў у вадзе побач са сваёй мамай-сланіхай і іншымі сланянятамі падобнага веку. Мама і іншыя сланы ў іх статку былі звычайнага цёмна-шэрага "слановага" колеру. 
Сланяня заўважыў кіраўнік сафары-тура Тэа Патгiтэр, і як ён кажа, гэта ўсяго другі раз у яго жыцці, калі ён бачыць слана-альбіноса. Жывёлы, народжаныя з альбінізмам, у дзікай прыродзе вельмі ўразлівыя для драпежнікаў, бо светлы колер іх скуры і шэрсці робіць іх больш заўважнымі на кожным фоне.  Аднак сланы звычайна вельмі добра ахоўваюць свае нашчадкаў і гэтаму сланяняці галоўным чынам пагражае толькі небяспека сонечных апёкаў.