Штучны інтэлект дапамог стварыць перакладнік з пеўневага

29-Верасня-2023

Навукоўцы з Японіі распрацавалі перакладнік з пеўневага на аснове штучнага інтэлекту. 

Даследаванне вялося пад кіраўніцтвам прафесара Універсітэта Токіа Адрыаеа Дэвіда Чэока. Стварыць яго дапамагла тэхналогія, якую навукоўцы клічуць «Глыбокі эмацыйны аналіз». Яна дазваляе ідэнтыфікаваць эмоцыі птушак з дапамогай аналізу гукавых патэрнаў.

Па выніках даследавання навукоўцы зрабілі выснову, што створаная з дапамогай штучнага інтэлекту сістэма здольная ідэнтыфікаваць «розныя эмацыйныя станы ў курэй, улучаючы голад, страх, злосць, здаволенасць, захапленне і стрэс». У тэставанні бралі ўдзел каля 80 асобін пеўняў і курэй. Разам з інжынерамі над праектам працавалі ветэрынары і зоапсіхолагі.

«Калі мы будзем ведаць, што адчуваюць жывёлы, мы зможам стварыць для іх значна лепшы свет», — сказаў прафесар Чэок у інтэрв'ю.