Як засцерагчы гадунцоў у гарачае надвор'е? 7 парадаў

31-Ліпеня-2023

Калі слупкі тэрмометраў дасягаюць некамфортных высокіх адзнак, узнікае рызыка цеплавога ўдару. Важна абараніць свойскую жывёлу ў такіх умовах.

Цень і прахалода

Жывёлам, якія ўтрымваюцца ў клетцы ці загоне, трэба стварыць цень ці прахалоду. Тое ж дакранаецца дамашніх гадунцоў у час іх знаходжання на вуліцы.

Чыстая вада

Усім гадунцам павінна быць даступная пітная вада каб пазбегнуць абязводжвання.

Замарожаныя ласункі і забаўкі

Астуджаныя лустачкі сырызны ці садавіны выратуюць жывёл ад гарачыні. Таксама можна скарыстаць халаднаватыя кармушкі-галаваломкі.

Кандыцыянеры і вентылятары

Гэтыя прылады дапамогуць астудзіць памяшканне, аднак помніце, што некаторым гадунцам можа быць дыскамфортна, так што ў іх павінна быць магчымасць адысці ад астуджальнай прылады пры патрэбе.

Прагулкі

Няможна пакідаць сабакаў у распаленых аўтамабілях. Гуляць з гадунцамі лепш у ранішні ці вечаровы час.

Улічвайце асаблівасці гадаванца

Пажылыя, плоскамордыя жывёлы і гадунцы з залішняй масай цела больш схільныя цеплавому ўдару.

Як мага хутчэй звяртайцеся да лекара ў выпадку цеплавога ўдару

Калі жывёла цяжка дыхае, пахістваецца ў час хадзьбы, выглядае стомленым, трэба неадкладна звярнуцца да ветэрынара.