Як падоўжыць жыццё хатняй котцы: 4 сакрэты кацінага даўгалецця

24-Сакавiка-2023

Першае, вельмі важнае, каб кот не толькі якасна сілкаваўся, але і піў досыць воды (40 мл на 1 кг вагі ў дзень).

Другое, насуперак пашыранай думцы, частае купанне шкодзіць здароўю коткі. Купаць котку пажадана не часцей, чым раз у паўгода. Трэба сачыць, каб вада не трапляла на пысу і ў вушы.

Трэцяе, для здароўя ката вельмі важная актыўнасць. Імкніцеся гуляць з гадунцом хаця б паўгадзіны ў дзень.

І, вядома, трэба рэгулярна паказваць ката ветэрынару (мінімум двойчы на год) і рабіць усе прышчэпкі.