Зацверджаны спісы дзікіх жывёл для кантактавых заапаркаў і кватэр у Беларусі

18-Лiстапада-2022

Улады зацвердзілі пералікі дзікіх жывёл для кантактавых заапаркаў і кватэр. Адпаведная пастанова міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя апублікавана на Нацыйным праўным інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Пастановай зацверджана два спісы, у адным пералічаны віды дзікіх жывёл, якіх можна трымаць у кватэрах, хатах, у дварах, на тэрыторыі садоўніцкіх таварыстваў і дачных кааператываў. Забаронена ж заводзіць наступных жывёл:

  • каралеўская кобра
  • пітоны, якія даўжэй за чатыры метры (трохмятровага трымаць у кватэры можна)
  • марскія чарапахі любага віду
  • ўсе віды мядзведзяў
  • буйныя коткі: леў, тыгр, пума
  • малпы роду шымпанзэ
  • расамаха
  • ўсе віды роду жураўліныя
  • афрыканскі страус

У другім спісе пералічваецца, якіх дзікіх жывёл можна ўтрымваць у кантактавых заапарках. У яго ўвайшлі ў ліку іншых:

  • нутрыя
  • марская свінка
  • дэгу (іншая назва – чылійская вавёрка)
  • мадагаскарскі прусак
  • прусак-аўтамабілік