Бразільскі святар упускае ў царкву вулічных сабакаў, каб знайсці ім новыя сем'і

22-Чэрвеня-2022

Штонядзелю ў прыходзе Сэнт-Ана Гравата, што ў бразільскім штаце Пернамбуку, падрэ Жааа Паўла Араужа Гомес адкрывае дзверы ўсім ахвотнікам, але бадзяжным сабакам уваход сюды дазволены ў любы дзень тыдня.

Падрэ Жааа вялікі аматар жывёл і ў яго ў марах знайсці ўсім вулічным сабакам годных гаспадароў. 

"Яны заўсёды могуць зайсці сюды, каб паспаць, з'есці, выпіць воды. Тут іх чакае сховішча і засцярога, таму што гэта Боская дом і яны таксама Боскія творы"

Падрэ таксама сочыць за здароўем сабакаў і кожную іх іх рэгулярна аглядае ветэрынар. Калі жывёльнае паранена, яго лечаць. Сабака, які возьмуць да сябе вернікі, павінен быць здаровым і з усімі патрэбнымі прышчэпкамі. Часам у царкву падкідаюць у скрынках шчанюкоў ці кацянят і ім  найперш імкнуцца знайсці сям'ю.

Дзеі падрэ сапраўды прыносяць свае плады, колькасць вулічных сабакаў у гэтым раёне моцна скарацілася з таго моманту, як ён пачаў сваю дзейнасць. У гэтым святару дапамагае і інтэрнэт - ён рэгулярна выкладвае фатаграфіі сабакаў на свае акаўнты ў Фэйсбук і Інстаграм.

Падрэ Жааа і сам падаў добры прыклад і даў прытулак некалькіх сабакаў. Зараз яны жывуць у яго дома.