Яслі для цюленянят на Гельгаландзе

14-Сакавiка-2022

"Самыя вялікія яслі для шэрых цюленяў у Еўропе" - так эксперты клічуць пясчаную выдму на нямецкай выспе Гельгаланд у Паўночным моры. Кожны год у перыяд з лістапада па студзень тут з'яўляюцца на святло і праводзяць першыя тыдні свайго жыцця да чатырохсот ластаногіх дзіцянят. 
Для турыстаў пракладаюць адмысловую дарожку, каб не падыходзіць блізка да цюленяў і не парушаць бяспечнай дыстанцыі. 

Толькі за два мінулыя месяцы там нарадзіліся каля 700 дзіцянят — гэта рэкорд за ўвесь час з пачатку назірання за жыццём ва ўзбярэжнай зоне. Такія поспехі злучаюць з больш выразнай арганізацыяй турызму на выспе. Адпачыннікам не дазваляюць падыходзіць заблізка да жывёл і дарожкі пракладзены так, каб трымаць людзей на адлегласці.

Цюленяняты праводзяць на пляжах Гельгаланда некалькі тыдняў, пакуль не навучацца плаваць досыць добра. За гэты час яны вырастаюць з 12 да 50 кг. Адужэўшы, малыя сплываюць за бацькамі ў мора. Але яны вернуцца на выспу. Будзе гэта ўжо ўвесну, калі наступіць сезон лінькі.