Суркі-масквічы праігнаравалі сваё «прафесійнае» свята

04-Лютага-2022

Суркі ў Маскоўскім заапарку не сталі прачынацца ў Дзень сурка.
Традыцыйна Дзень сурка адзначаюць у ЗША і некаторых іншых краінах 2 лютага. Але тэмпература на Захадзе ў гэту пару года вышэй, чым у Расіі. Апроч таго, як вытлумачылі спецыялісты, амерыканскі сурок – лясны, а расійскі – стэпавы. Для нашага характэрны больш зацяжны перыяд спячкі, які ў агульнай складанасці доўжыцца ад трох да шасці месяцаў.

Спецыялісты адзначылі, што сёлета суркі пайшлі ў зімовае спаннё крыху раней звычайнага, "прадказаўшы" снежную і працяглую зіму. 

Найхутчэй, счытаюць супрацоўнікі заапарка, суркі, як звычайна, праспяць да сакавіка. Раней  метэаролагі абяцалі масквічам раннюю вясну.