Котка з сабакам праехаліся на самакаце і ўсталявалі міравой рэкорд

03-Кастрычнiка-2021

Меліса Міллетт, прафесійная дрэсуроўніца з Антарыа (Канада), ганарыцца ўсімі сваімі гадаванцамі, але котка па мянушцы Сашымі і сабака Лядзяш зусім ужо парадавалі гаспадыню.
І котка, і яе прыяцелька, з якой яны вельмі дружныя, даўно ўжо асвоілі такую цікавую навуку, як катанне на самакаце. Вось толькі Меліса і падумаць не магла, што жывёлы вынайдуць свой уласны трук. Неяк раз Сашымі і Лядзяш не падзялілі транспартнага сродку і ўзгрувасціліся на яго ўдвух — гэта і стала пачаткам цэлай серыі супольных катанняў. Уласніца жывёл вачам сваім не паверыла, калі ўбачыла, як котка і сабака дзелавіта ездзяць разам.
А нядаўна Сашымі і Лядзяш ўславіліся і трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса — ім атрымалася праехаць 5 метраў за 4,37 секундаў, што стала падставай для таго, каб прызнаць выдатных гадунцоў Мелісы сусветнымі рэкардсменамі.