Два львы пераедуць у Магілёўскі заасад у верасні

25-Жнiўня-2021

 У Магілёўскі заасад ужо ў верасні пераедуць два львы з Расійскай Федэрацыі. Навучэнцы коледжа адрамантавалі для іх вальеру, а дзеці з коледжа мастацтваў распісалі яго.  Ільвы нарадзіліся і выраслі ў няволі, таму іх нельга выпускаць у дзікую прыроду.

Апроч ільвоў, у вальерах заасада з'явілася тры рысяняты - малых выратавалі пры пажары ў Бабруйскім раёне. Яны засталіся без маткі і ў дзікай прыродзе наўрад ці б змаглі выжыць самастойна. Жывёлы прайшлі карантын і рэабілітацыю.  Цяпер на рэабілітацыі ў заапарку знаходзіцца вярблюд. Ён утрымваўся ў антысанітарных умовах з недастатковым харчаваннем. Ветэрынары заапарка клапоцяцца пра яго, і як толькі ён адужэе, то пераедзе ў вальеру.