У Індыі адкрылася хуткая дапамога для кароў

12-Жнiўня-2021

У індуізме каровы лічацца святымі жывёламі, якія сімвалізуюць чысціню, бескарыслівасць і багацце. Павага да кароў сярод жыхароў гэтай краіны гэтак вялікая, што ў штаце Утар-Прадэш мясцовымі ўладамі была арганізавана «хуткая дапамога» для кароў.

Для дапамогі жывёлай вылучана 5 брыгад ветэрынарнай хуткай дапамогі, якія экіпіяваны ўсімі патрэбнымі хірургічнымі прыладамі і нароўні са звычайнай «хуткай дапамогай» могуць скарыстаць сірэну. За першы тыдзень працы ў дыспетчарскую паступілі сотні званкоў ад мясцовых уласнікаў кароў, што падкрасляе поспех задумкі мясцовых улад.