Сабака-павадыр для сабакі

15-Ліпеня-2021

Жыхарка Пекіна завяла для сваёй невідушчай чатырохногай гадаванкі павадыра. Гісторыяй пра сяброўства жывёл падзяліўся таблоід Daily Star.

Беласнежная самаедская лайка па мянушцы Мэнгмэнг пазбылася зроку ў пяцімесяцовым ўзросце з-за глаўкомы.
Уласніца вырашыла дапамагчы сваёй аслеплай улюбёнцы і набыла для яе сяброўку і павадыра – невялікую сабачку пароды шыба-іну, якая атрымала імя Ціна.
Ціна водзіць сваю падапечную на ланцужку,  які змацоўвае іх нашыйнікі, і дапамагае Мэнгмэнг хадзіць па пад'ездзе дома, карыстацца ліфтам, спускацца або падымацца ўгару па прыступках, а таксама бароніць яе ад чужых сабакаў.