На Мадагаскары знойдзена самая маленькая рэптылія ў свеце

05-Лютага-2021

Навукоўцы з Мюнхена адкрылі на Мадагаскары новы від рэптылій Brookesia nana. Гэтыя малюсенькія хамелеоны-брукезіі, якія лёгка змяшчаюцца на пальцы, з'яўляюцца самымі маленькімі рэптыліямі ў свеце. Вынікі даследавання апублікаваныя ў навуковым часопісе Scientific Reports.

Даследчыкі злавілі дзве асобіны і вымералі іх даўжыню. Даўжыня самца складае 13,5 міліметраў. Жаночыя асобіны апынуліся буйней - даўжыня іх цела складае 19,2 міліметра. Герпетолагі сцвярджаюць, што дадзеныя хамелеоны - самыя мініяцюрныя з усіх вядомых сучаснай навуцы.

Па словах спецыялістаў, мадагаскарскія лясы, дзе жывуць нана-брукезіі, актыўна выпальваюцца і высякаюцца. Таму навукоўцы прапанавалі аднесці жывёл да віду, які знаходзіцца на мяжы знікнення.